Малюй
1.А там, дзе жураўліны клін, кропкай тае,
А там, дзе на ўзыходзе дзень узнікае,
Там мары дзіцячыя жывуць
І чакаюць, нас з табой яшчэ чакаюць.
А тут - проста жыццё, i ты з ім сам-насам!
А тут бруд, барацьба і боль іншым часам!
Паміж іншых мэтаў у вечным безе тут
Забываюць.. людзі мары забіваюць!
Прыпеў:
Малюй!
Свае мары малюй!
Знікнуць ім не давай!
Не глядзі, хто якою меркай будзе мерыць.
Кіруй!
Жорсткім лёсам кіруй!
Мару-компас трымай.
Хай цямно, хай смяюцца, хай ніхто не верыць!
Малюй!
2.Узгадай, як ты калісь рабіў з дрэва крылы.
Узгадай, як у гэты момант быў ты шчаслівы -
Жадаў нешта цудоўнае стварыць..
Прад вачыма.. столькі мэтаў прад вачыма!
І дзе думкі твае цяпер? Зніклі крылы.
Нібы ў стомленым сэрцы дзвер зачынілі!
I без мараў стаў ты па цячэнню плыць…
Немагчыма.. жыць далей так немагчыма!
Прыпеў:
Малюй!
Свае мары малюй!
Знікнуць ім не давай!
Не глядзі, хто якою меркай будзе мерыць.
Кіруй!
Жорсткім лёсам кіруй!
Мару-компас трымай!
Хай цямно, хай смяюцца, хай ніхто не верыць!
Малюй!
Прыпеў:
Малюй!
Мары малюй!
Знікнуць ім не давай!
Не глядзі, хто якою меркай будзе мерыць.
Кіруй! Лёсам кіруй!
Мару-компас трымай!
Хай цямно, хай смяюцца, хай ніхто не верыць!
Малюй! Малюй!







