www.yuliyaglebova.com Map  

 

 

  ВКонтакте

  Facebook

  YouTube

  Instagram

  Twitter

  planeta.ru

Прабач

 
Прабач мяне за тыя песні,
Што ўвесь наш забіралі час –
Нібыта сілы паднябеснай
Так накіроўвалі нас.
 
За шэраг здзекаў і насмешак
Ад тых, хто ведаў, як нам жыць!
Прабач, што моцны я арэшак..
І гэта лёгка не змяніць!
 
Я б прыпынілася, здалася,
Пайшла б з-пад жаркіх промняў у цень,
Але вар’яцкае “спяшайся!”
Мне хтосьці шэпча кожны дзень!
 
А калі сціхнуць гукі тыя,
Што за сабой мяне вялі,
І вольнай птушкай услед за імі
Душа мая памчыць с зямлі,
 
Мне б так хацелась верыць у тое,
Што паміж спрэчак і няўдач
ШЧАСЛІВЫ ўсё ж ТЫ БЫЎ СА МНОЮ!
А за астатняе…. прабач

 

 

 

 

 

gp|Easy CMS    © Glebova Yuliya